Кіраўнік ФХРБ Ігар Рачкоўскі распавёў пра магчымы ўдзел Аляксандра Лукашэнкі ў 11-м Калядным міжнародным турніры аматараў хакея, які стартуе 4 студзеня.

«Цікавы турнір, хто б што не казаў. Ён ужо стаў традыцыйным. Гульцы з розных краін цікавасць праяўляюць. Сюды прыязджаюць хакеісты, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё як прафесійнага, так і аматарскага хакея. Лічу, што гэты форум будзе жыць доўгі час. Спадзяюся, заўсёды. Бо сюды прыязджае шмат турыстаў, якія знаёмяцца з горадам і краінай. І гэта добра для Беларусі.

Лукашэнка рыхтуецца да ўдзелу і сур'ёзна падыходзіць да падрыхтоўкі. У залежнасці ад яго гатоўнасці будзе прынята рашэнне аб тым, ці будзе ён рэальна гуляць.

Мікалай Лукашэнка? Не, гуляць ён не будзе. Гэта іншы ўзровень у параўнанні з тым таварыскім матчам.

Нават немалодшы сын 75 г.н. на такім узроўні ў заяўку не трапляе. Што ўжо казаць пра Мікалая?» — сказаў Рачкоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?