07.01.2008 / 11:11

Лукашэнка павiншаваў праваслаўных хрысьціян Беларусі з Раством Хрыстовым 3

Прэзыдэнт Беларусi А.Лукашэнка павiншаваў праваслаўных хрысьціян Беларусі з Раством Хрыстовым.

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Раством Хрыстовым.

Гэта вялікае сьвята збліжае ўсіх нас, раскрывае сэрцы насустрач дабру і міласэрнасьці. Дапамагае яшчэ лепш усьвядоміць вечнае значэньне самых галоўных жыцьцёвых каштоўнасьцяў — моцнай, дружнай сям’і, надзейнага дамашняга ачага, міру і згоды на роднай зямлі. Напаўняе душу жаданьнем дапамагаць людзям, дзяліцца зь імі цеплынёй і любоўю.

У калядныя дні мы аддаём даніну павагі Беларускай Праваслаўнай Царкве, чыя дзейнасьць на працягу стагодзьдзяў служыць высакародным мэтам — яднаньню, умацаваньню даверу і ўзаемаразуменьня ў грамадзтве.

Няхай Раство Хрыстова прынясе дабрабыт і ўтульнасьць у вашы дамы, натхніць на добрыя пачынаньні і справы.

Жадаю вам моцнага здароўя, посьпехаў, шчасьця і цудоўнага настрою.

Аляксандар Лукашэнка

Паводле АТН

0
З Новым годам без ілюзіяў / Адказаць
07.01.2008 / 16:14
моцнага здароўя, посьпехаў, шчасьця і цудоўнага настрою. Асабліва моцнага тым,хто сядзіць у турме. Адмыслова "сп.Казуліну з іконай у руках" - не забываць пра "даніну павагі Беларускай Праваслаўнай Царкве, чыя дзейнасьць на працягу стагодзьдзяў служыць высакародным мэтам — яднаньню, умацаваньню даверу і ўзаемаразуменьня ў грамадзтве."
0
Кнехт / Адказаць
07.01.2008 / 19:17
Дапамагае яшчэ лепш усьвядоміць вечнае значэньне самых галоўных жыцьцёвых каштоўнасьцяў — моцнай, дружнай сям’і, надзейнага дамашняга ачага... ====================== Двурушнік!
0
КРЫВІЧ / Адказаць
08.01.2008 / 00:33
http://bielarus.eu/?q=node/144 каментар да навіны
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру