Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт стаіць сягоньня пасярэдзіне аднаго з найскладанейшых пераходных перыядаў у ягонай гісторыі – упершыню абіраецца новы рэктар.

Пасьля таго, як у кастрычніку 2014 г. рэктар ЭГУ і адзін зь ягоных заснавальнікаў прафэсар Анатоль Міхайлаў заняў пасаду Прэзідэнта ЭГУ, быў аб’яўлены конкурс на пасаду Рэктара. Кіруючая рада ўнівэрсытэта назначыла адмысловы камітэт па адборы кандыдатаў, і на дадзены момант шорт-ліст складаецца з 7 імёнаў.

Гэтая падзея й ейныя наступствы могуць стаць лёсавызначальнамі для далейшае будучыні ўнівэрсытэта як адукацыйнага праекту зь беларускай накіраванасьцю, што ўжо шырака абмяркоўваецца як усярэдзіне ўнівэрсытэта, гэтак жа й у мэдэйнай прасторы. Аднак апошнім часам інфармацыя, палягаючая ў васнове публічных абмяркаваньняў палітыкі ўнівэрсытэта не заўсёды адпавядае рэчаіснасьці.

Студэнты й выпускнікі ЭГУ праявілі ініцыятыву дадаць гэтым дыскусыям яснасьці й структуры, спадзяючыся забясьпечыць канструктыўны дыялёг усіх бакоў, зацікаўленых у далейшай будучыне ўнівэрсытэта.

У сувязі з гэтым Студэнцкае прадстаўніцтва ў супрацоўніцтве з Асацыяцыяй выпускнікоў ЭГУ, пры падтрымцы German Marshall Fund of the U.S. арганізуе міжнародную канфэрэнцыю як пляцоўку дзеля адкрытага абмяркаваньня беларускае будучыні Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта.

Канфэрэнцыя «The Belarusian EHU: after 10 years in Lithuania» мае адбыцца 9-10 студзеня ў Вільні. Асноўнай мэтай канфэрэнцыі зьяўляецца зьяднаньне студэнтаў, выпускнікоў, выкладнікаў і адміністрацыі ЭГУ дзеля адкрытага абмяркаваньня далейшага лёсу ўнівэрсытэту. Апрача гэтага, на канфэрэнцыю былі запрошаныя кандыдаты на пасаду рэктара, а таксама прадстаўнікі беларускае грамадзянскае супольнасьці пераважна з акадэмічнае й адукацыйнае сфэраў.

Канфэрэнцыя ладзіцца ў вельмі хуткі тэрмін дзеля таго, каб не згубіць шанец паўплываць на фінальную пастанову аб выбары новага рэктара, уклаўшыся ў тэрміны, устаноўленыя Кіруючай радай ЭГУ. Па выніках дыскусіяў плянуецца стварыць дакумэнт, зьмяшчаючы прапановы па магчымых напрамках далейшага развіцьця ЭГУ і ягонае ролі ў жыцьці беларускага грамадзтва.

Калі Вы хочаце ўзяць удзел у канфэрэнцыі, калі ласка, зарэгіструйцеся па адрасе [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0