На інтэрнэт–аўкцыёне ebay.de выкладзеныя на продаж здымкі германскіх жаўнераў пад урачыстай брамаю, з нацысцкім і савецкімі сцягамі ды вітаннямі Сталіну.

«Да здравствует вождь міровой революціі отец народа СТАЛІН», напісана на расцяжцы па-руску. Над брамаю відаць чырвоны сцяг са свастыкай і чырвоны сцяг з сярпом і молатам.

Акрамя таго, на некаторых здымках відаць, як мясцовыя кабеты вітаюць новую ўладу. Ёсць фота танцаў з «вызваліцелямі». А таксама нямецкі аэрадром каля мястэчка. 

Як вядома, на пачатку Другой сусветнай вайны немцы раней за Саветы захапілі Берасце і Высокае, дайшлі да Бярозы (дзякуючы гэтаму разбеглася ахова Бяроза-Картузскага лагера). Цяжкія баі паміж нацыстамі і палякамі адбыліся каля Кобрына.

Пасля Гітлер перадаў тэрыторыі на ўсход ад Буга сваім савецкім саюзнікам.

Кошт здымкаў — ад 1 еўра. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?