Назва «ламберсэксуал» паходзіць ад ангельскага слова «ламберджэк» (lumberjack) — дрывасек, лесаруб. Менавіта знешні выгляд паўночнаамерыканскіх (ЗША, Канада) лесарубаў: барадатых моцных мужыкоў у фланэлевых клятчастых кашулях і з сякерай у руках — лёг у аснову новага стылю.

«Метросэксуал — гэта цяпер паміраючы від, які замяняюць мужчыны, больш зацікаўленыя ў жыцці на свежым паветры, чым прыгажосцю», — піша папулярны амерыканскі блогер Том П’юзак. На фота: англійскі акцёр Чарлі Ханэм.

Акрамя стылю паўночнаамерыканскага дрывасека, на выгляд ламберсэксуала паўплывала культура хіпстараў. Ламберсэксуалы насамрэч з'яўляюцца тыповымі гарадскімі жыхарамі, якія працуюць у сферы новых тэхналогій і атрымліваюць прыстойную зарплату.

Пры гэтым ламберсэксуал застаецца мужчынам рафінаваным: яго барада і прычоска дагледжаныя, ён мае вытанчаны густ і любіць хатнюю кухню. На фота Чарлі Ханэм.

Пры гэтым стыль ламберсэксуалаў вымагае ствараць уяўленне, быццам ён наогул не клапоціцца аб сваёй манеры апранацца і насіць валасы. Тыповае фота: той самы Чарлі Ханэм.

Пры гэтым стыль ламберсэксуалаў вымагае ствараць уяўленне, быццам ён наогул не клапоціцца аб сваёй манеры апранацца і насіць валасы. Тыповае фота: той самы Чарлі Ханэм.

Яркія прадстаўнікі гэтага стылю — амерыканскія акцёры Раян Гослінг, Джо Манганьела, французскі футбаліст Эрык Кантана, аўстраліец Х'ю Джэкман, брытанец Чарлі Ханэм.

На фота: французскі футбаліст Эрык Кантана, які стаў акцёрам.

На фота: французскі футбаліст Эрык Кантана, які стаў акцёрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0