04.01.2015 / 20:37

З 1 студзеня запраўкі А-100 перайшлі на беларускую мову абслугоўвання кліентаў 23

Афіцыйна пра гэта не абвяшчалася, але рэальныя крокі зробленыя. Так, запраўка па адрасе Брыкета, 23, што на выездзе на Гродна, сапраўды беларусізавалася. Аператар Аляксандр Пуха прыязна ўсміхаецца і гаворыць па-беларуску з усімі, нават з тымі, хто да яго звяртаецца па-руску.

На пытаньне, якім чынам рыхтавалі супрацоўнікаў, Аляксандр узгадвае курсы «Мова нанова» і кажа, што праводзіліся адмысловыя трэнінгі.

У той жа час на міні-запраўцы на Някрасава, 41 гавораць па-руску. На Казінца, 133 таксама.

А вось на запраўцы па адрасе Прыгарадная, 69 на слова «Дзякуй» чуем нясьмелае «Дзякуй і вам. Прыходзьце да нас яшчэ». 

Акрамя гэтага, з 1 студзеня старонка групы кампаніяў А-100 у фэйсбуку таксама перайшла на беларускую мову.

0
С.С. Гарбункоу / Адказаць
04.01.2015 / 21:05
Запрауляуся сёння у iх на Прыгараднай, хлопец па-руску размауляу.
0
Abarmot / Адказаць
04.01.2015 / 21:05
Бачна, што сапраўдная эўрапейская кампанія. Гэта ў іх першая ў Менску падзарадка для электрамабіляў?
0
Іна / Адказаць
04.01.2015 / 21:28
Яны даўно ўжо беларускамоўным кліентам кажуць, як мінімум: Дзякуй, шчаслівай дарогі! Малайцы! Гэты смелы крок сапраўдных лідэраў!
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру