Стаўка падатку на біржавыя аперацыі па куплі валюты ў Беларусі з 5 студзеня зніжана да 10%, паведамляе сайт урада.
Стаўка падатку на біржавыя аперацыі па куплі замежнай валюты ў Беларусі з 5 студзеня зніжана з 20% да 10%. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №3 ад 4 студзеня 2015 г. «Аб унясенні змянення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2014 г № 1251».
З 20 снежня стаўка падатку складала 30%, а потым была зніжана да 20%.
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары