07.01.2008 / 16:32

У Гаазе Міжнародны трыбунал судзіць чарговага дыктатара 1

Былога кіраўніка Лібэрыі Чарльза Тэйлара называюць адным з самых жорсткіх злачынцаў у сьвеце.


Чарльз Тэйлар

Cудовы працэс над былым прэзыдэнтам Лібэрыі Чарльзам Тэйларам, які абвінавачваецца ў ваенных злачынствах, парушэньнях міжнароднага гуманітарнага права і злачынствах супраць чалавечнасьці, працягнуты ў панядзелак у Гаазе.

Тэйлар стаў першым лідэрам афрыканскай дзяржавы, якога судзіць міжнародны трыбунал у Гаазе.

Паводле словаў пракурора, Тэйлар разам з сэрбамі Ратка Младзічам і Радаванам Караджычам зьяўляецца адным з трох самых жорсткіх злачынцаў у сьвеце.

Сам абвінавачаны не прызнае сваёй віны ні па адным з 11 пунктаў.

Сярод іншага, Тэйлара вінавацяць у датычнасьці да забойстваў, згвалтаваньняў, катаваньнях, выкарыстаньню дзяцей у якасьці салдат і запалохваньні мірнага насельніцтва. Кожны з пунктаў абвінавачаньня суправаджаецца падрабязным апісаньнем таго, як было зьдзейсьнена тое ці іншае злачынства.

Высунутыя супраць Тэйлара абвінавачаньні тычацца пэрыяду грамадзянскай вайны у багатай на дыямэнты Сьера‑Леонэ, дзе пад кіраўніцтвам Тэйлара Лібэрыя падтрымлівала мяцежнікаў.

Агульны сьпіс сьведкаў складаецца ў 144 чалавек. Мяркуецца, што на пытаньні суда адкажа ў лепшым выпадку палова.

Працэс над былым прэзыдэнтам Лібэрыі пачаўся ў чэрвені, аднак слуханьні былі адкладзеныя праз тое, што Тэйлар байкатаваў паседжаньні і адмаўляўся ад паслуг адваката.

Бі-Бі-Сі

0
Гарлівы / Адказаць
08.01.2008 / 15:03
а суддзі хто?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру