У Бабруйску затрыманы 38-гадовы мясцовы жыхар, які пазваніў у хуткую дапамогу і паведаміў аб намеры ўзарваць сябе гранатай. 

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, 30 снежня ў ГУУС Бабруйска паступіла паведамленне ад дыспетчара Бабруйскай станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі аб тым, што на тэлефонную лінію «103» пазваніў мясцовы жыхар і заявіў аб намеры ўзарваць гранату ў кватэры. 

«Мужчына паведаміў, што ў яго кватэры па вуліцы Лынькова ёсць баявая граната, якую ён мае намер прывесці ў дзеянне», — сказала Салянюк, зазначыўшы, што якіх-небудзь патрабаванняў раней судзімы мужчына, які нідзе не працуе і знаходзіцца на псіхіятрычным уліку, не вылучаў. 

Сапёрна-піратэхнічнай групай в/ч 5527 у кватэры мужчыны была знойдзена і канфіскавана вучэбная граната Ф-1. Эвакуацыя жыльцоў дома не праводзілася. 

Паводле слоў Салянюк, да 5 студзеня мужчына знаходзіўся пад назіраннем медыкаў. Учора ж у дачыненні да яго была распачата справа па ч. 1 арт. 340 Крымінальнага кодэкса (заведама падманнае паведамленне аб небяспецы). Вырашаецца пытанне аб абранні для падазронага меры стрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?