Фота: The Verge

Фота: The Verge

Спрабуеш уставіць нешта ў USB-порт. Не ўставілася. Перавярнуў. Не ўставілася. Перавярнуў зноў… Гісторыя знаёмая любому, хто сутыкаўся з тэхнікай. Пра яе забыліся хіба ўладальнікі электронікі Apple, дзе з нядаўняга часу выкарыстоўваюцца кабелі, якія можна ўстаўляць любым бокам.

Новы стандарт USB type C 3.1 дазваляе ўстаўляць кабель любым з двух бакоў.

Па кабелі можна перадаваць звесткі з хуткасцю да 10 Гбіт/с, ён можа даваць сілкаванне да 100 Вт магутнасці. Таксама па ім можна падключаць экраны разрознення 5K. Кабель адаптаваны для працы праз перахаднікі з раздымімі.

Спецыфікацыі былі прынятыя яшчэ ў жніўні 2014 года, а першы гаджэт з двухбаковым гняздом (планшэт Nokia N1) быў анансаваны ў лістападзе. На жывую навінка прадэманстраваная толькі цяпер. Калі стандарт стане шырока прынятым, як зараз micro USB Type-B, залежыць толькі ад вытворцаў тэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?