06.01.2015 / 18:45

Onliner.by вярнулі ў рэестр нацыянальнай даменнай зоны, доступ да сайта адкрыты 9

Як стала вядома 42.TUT.BY, дамен Onliner.by вернуты ў рэестр нацыянальнай даменнай зоны, у самы бліжэйшы час доступ да сайта будзе адкрыты ва ўсіх інтэрнэт-правайдараў.

Беларуская кампанія ліквідавала ўсе парушэнні ў заканадаўстве аб гандлі, выяўленыя Мінгандлем. У сувязі з гэтым Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце (ААЦ) даў указанне тэхнічнаму адміністратару вярнуць Onliner.by ў нацыянальную даменную зону.

Улічваючы той факт, што Onliner.by з'яўляецца зарэгістраваным таварным знакам, даменнае імя не было выстаўлена на аўкцыён, а перададзена праваўладальнікам.

Вяртанне Onliner.by ў рэестр нацыянальнай даменнай зоны не азначае імгненную даступнасць сайта. Карыстальнікам рэсурс будзе даступны па меры абнаўлення DNS-сервераў правайдараў (працэс можа заняць ад гадзіны да сутак).

Нагадаем, вечарам 20 снежня ААЦ прыняў рашэнне аб выключэнні Onliner.by з рэестра нацыянальнай даменнай зоны за парушэнне заканадаўства аб гандлі.

0
Альберт Бохан / Адказаць
06.01.2015 / 19:03
Каталог закрыты ўсё адно, а без гэтага кампанента анлайнер не цікавы асабіста мне.
0
менчук / Адказаць
06.01.2015 / 19:12
Ватнікі,тролі всех мастей і прочіе элементы солнцеподобного сново будут там коментіть і находітся под зашчітой такіх же модераторов.
0
1 / Адказаць
06.01.2015 / 19:34
"Вяртанне сметніцы"
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру