Украінскія ўлады прынялі рашэнне спыніць рух аўтобусаў у зоне ваеннай аперацыі ў Данбасе,

паведамляе РИА «Новости» са спасылкай на дзяржаўную інспекцыю па бяспецы на наземным транспарце.

«З 6 студзеня 2015 года спыняецца продаж білетаў і перавозкі пасажыраў на аўтобусных маршрутах да прыпынкаў, размешчаных, згодна з дзеючым раскладам руху, на тэрыторыі правядзення антытэрарыстычнай аперацыі», — заявілі ў прэс-службе.

Па словах прадстаўнікоў ведамства, аўтобусныя перавозкі ў зоне канфлікту пагражаюць жыццю і здароўю пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0