Ражджэственскае пасланне мiтрапалiта Мiнскага i Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi архiпастырам, пастырам, дыяканам, манахам i мiранам Беларускай Праваслаўнай Царквы

Абвяшчаю вам радасць вялiкую, якая будзе ўсяму народу: нарадзiўся вам сёння ў горадзе Давiдавым Спасiцель, Якi ёсць Хрыстос Гасподзь

(Лк. 2:10–11)

Праасвяшчэнныя архiпастыры, высокашаноўныя прасвiтары i дыяканы, пачэсныя iнакi i iнакiнi, богалюбiвая паства Беларускай Праваслаўнай Царквы!

Сардэчна вiншую ўсiх вас з вялiкiм i радасным святам Ражджаства Хрыстовага.

У гэтую светлазарную ноч у свет прыйшоў Хрыстос Спасiцель, каб адкрыць людзям Бога. Святая Царква, абвяшчаючы свету гэтую Бажэственную тайну, пачынае святочную ўрачыстасць словамi: «Прыйдзiце, узрадуемся ў Госпадзе, тайну гэтую раскрываючы».

Вялiкую тайну Богаўцялеснення прадказвалi прарокi, пра гэта прапаведавалi апосталы: Бог з’яўляецца ў плоцi, каб даць людзям новае нараджэнне, а свету — абнаўленне. Выйшаўшы на пропаведзь, Сам Спасiцель адкрыта сведчыў веруючым у Яго: «Я прыйшоў, каб жыццё мелi, i ўдосталь мелi» (iн. 10:10).

Любоў Божая, бязмежная i ўсеахопная, сышла да людзей у Асобе Богадзiцяцi Хрыста. Сын Божы сышоў на зямлю, каб даць чалавецтву Бажэственную сiлу, «для жыцця i набожнасцi» (2 Пят. 1:3), каб наша грахоўнасць была згладжана Праўдай Божай, каб наша няведанне было прасветлена Святлом Божым. «Слава ў вышнiх Богу i на зямлi мiр, у людзях добрая воля» (Лк. 2:14), — Святая Царква, святкуючы Ражджаство Хрыстова, услед за Нябеснымi Сiламi радасна ўслаўляе Госпада нашага Iiсуса Хрыста, Якi прынёс на зямлю вечнае спасенне, мiр i любоў.

Iмкненне да мiру, згоды i адзiнства — маральная патрэба чалавека ва ўсе часы. Мiр прынёс чалавецтву Гасподзь наш Iiсус Хрыстос — уцялеснены Сын Божы. «Няхай усе будуць адно: як Ты, Ойча, ува Мне, i Я ў Табе, так няхай i яны ў Нас будуць адно» (iн. 17:21), — малiў ён Свайго Айца Нябеснага. Мiрнае адзiнства людзей у Адзiным Богу, у адзiнай праваслаўнай веры — найвышэйшая мэта, указаная Спасiцелем свету, Якi прыйшоў на зямлю. I ўсе мы як верныя дзецi Хрыстовы, дзецi Праваслаўнай Царквы, павiнны клапацiцца пра адзiнства нашай Царквы.

Зерне веры i набожнасцi, пасеянае больш за тысячагоддзе таму на нашай благаславёнай зямлi, з цягам часу вырасла ў магутнае дрэва Праваслаўя, якое i сёння застаецца асновай нацыянальнага самавызначэння пераважнай большасцi насельнiцтва трох славянскiх краiн — Беларусi, Расii i Украiны, якая перажывае цяпер трагедыю грамадзянскай вайны. Ва ўмовах палiтычнай дэзынтэграцыi Царква для народаў, якiя яе складаюць, застаецца змацавальным саюзам. Для праваслаўнага чалавека — гэта адзiная духоўная прастора, якая мае агульны для гэтай часткi Еўропы культурна–цывiлiзацыйны код.

У адной са сваiх прамоў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскi i ўсяе Русi Кiрыл нагадаў тую iсцiну, якая была цудоўна выказана ў словах аднаго прападобнага i богаўгоднага чалавека: «Расiя, Украiна, Беларусь — гэта i ёсць Святая Русь». Усе мы — беларусы, расiяне i ўкраiнцы — павiнны ўсведамляць сваю адказнасць за захаванне ўнiкальнай цывiлiзацыйнай прасторы, якая носiць назву Святая Русь. I ў той жа час гэта зусiм не азначае адмаўлення ад iдэi дзяржаўнага суверэнiтэту трох славянскiх краiн.

Год мiнулы, па мiласцi Божай, прынёс нам нямала духоўнай радасцi. Ён быў адзначаны важнымi падзеямi ў жыццi нашай Царквы. Адпаведна з рашэннямi Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi Кiрыла i Свяшчэннага Сiноду Рускай Праваслаўнай Царквы на тэрыторыi Беларусi ўтвораны новыя епархii. Гэта дазволiць усiм епархiяльным архiерэям мець больш зносiн са сваёй паствай на прыходах, стаць блiжэй да простых вернiкаў, дапамагаць пачынаючым вернiкам усвядомiць свае духоўныя вытокi, далучаючы iх да этнакультурнай традыцыi нашай краiны, а значыцца — да яе рэлiгiйнай традыцыi, да Праваслаўя, што будзе спрыяць i працэсу фармiравання прыходаў з актыўным прыходскiм жыццём.

Праасвяшчэнныя архiпастыры, узлюбленыя айцы, браты i сёстры! Вiншуючы ўсiх вас са светлым святам Ражджаства Хрыстовага, малiтоўна жадаю вам невычарпальнай благадатнай дапамогi Божай у далейшай вашай працы на славу Святой Праваслаўнай Царквы, на славу Бацькаўшчыны нашай, на карысць i росквiт зямлi, на якой мы з вамi жывем, на дабро ўсiм нашым блiжнiм i дальнiм. Амiнь.

+ ПАВЕЛ, мiтрапалiт Мiнскi i Заслаўскi, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi.

Ражджаство Хрыстова,

2014/2015 г.,

горад Мiнск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0