З 8 студзеня адмяняецца падатак пры куплі валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Адпаведная пастанова Савета міністраў № 5 ад 6 студзеня апублікавана ў ноч на сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Падатак у памеры 30% быў уведзены 20 снежня мінулага года для стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку. Эксперты назвалі гэта схаванай дэвальвацыяй. Праз дзевяць дзён ён быў паніжаны да 20%, а 5 студзеня — да 10%. Пры гэтым біржавы курс даляра двойчы павялічваўся на 7%, што дазволіла зблізіць афіцыйную і наяўныя каціроўкі.

З грамадзян пры куплі наяўнай валюты ў адпаведнасці з пастановай Нацбанка спаганяўся камісійны збор у аналагічным памеры.

Варта чакаць, што ён таксама будзе адменены з 8-га альбо з 9 студзеня, пры гэтым на таргах 8 студзеня курс амерыканскай валюты, хутчэй за ўсё, зраўняецца або ўшчыльную наблізіцца да наяўных каціровак.

(ад 13.400 да 13.600 рублёў пры куплі, ад 14.250 да 14.360 рублёў пры продажы на вечар 6 студзеня).

Па выніках таргоў 6 студзеня ён склаў 12.800 рублёў (+60 у параўнанні з папярэднім днём).

Першапачаткова меркавалася, што падатак будзе дзейнічаць да 1 лютага, аднак прызначаны 27 снежня новы ўрад і кіраўніцтва Нацбанка вырашыла дзейнічаць хутчэй, бо падатак негатыўна ўплываў на дзейнасць суб'ектаў гаспадарання і дэ-факта ўсталёўваў множнасць курсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?