Інтэнсіўная перастрэлка адбылася ў сераду, 7 студзеня, у першай палове дня ў будынку рэдакцыі часопіса Charlie Hebdo на бульвары Рышар-Ленуар у цэнтры Парыжа, паведамляе Agence France-Press са спасылкай на відавочцаў.

Reuters са спасылкай на французскі тэлеканал iTELE паведамляе, што загінулі не менш за дзесяць чалавек.

Відавочцы пачулі прынамсі 30 стрэлаў, піша газета Figaro.

На месцы прысутнічае вялікая колькасць супрацоўнікаў паліцыі.

Прычыны стральбы пакуль не называюцца. Афіцыйных каментароў ад праваахоўных органаў не паступала.

Рустэм Адагамаў піша ў сваім фб, што часопіс раней публікаваў карыкатуры на мусульманскіх лідараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?