Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт у сваім сёлетнім калядным пасланьні згадаў праваслаўнага магната Вялікага Княства Літоўскага Канстанціна Астроскага. Не таго, які атрымаў знакамітую перамогу над маскоўцамі пад Воршай, а ягонага нашчадка, які задушыў казацкае паўстаньне Севярына Налівайкі. «Прыгадаем словы, якія прагучалі ў 1593 годзе з вуснаў дабравернага князя Канстанціна Канстанцінавіча Астроскага. «Мы не паветра і не вецер сьцеражом, — зьвяртаўся ён да сваіх адзінаверных суайчыньнікаў, — але ісьцінную веру, трымаючыся яе, захоўваем». Гэты верны сын Праваслаўнай Царквы і сапраўдны герой нашай Бацькаўшчыны ўмеў быць цьвёрдым у сваёй веры, у яе абароне і ўмацаваньні. У надыходзячым годзе нам належыць аддаць князю Канстанціну Астроскаму даніну вечнай і ўдзячнай памяці, бо ўжо чатыры стагодзьдзі мінула з дня яго спачыну. За гэты час гісторыя нашага народу шмат разоў пацьвярджала ісьціннасьць яго глыбокага перакананьня ў тым, што толькі праваслаўная вера бацькоў можа зьяўляцца асноваю для нашай свабоды ад ілжэвучэньняў, для нашай незалежнасьці ад стыхій сьвету гэтага і для нашага ўмацаваньня ў запаведзях Госпада Іісуса Хрыста», – адзначае Філарэт.

Характэрна, што сёлета калядная трансьляцыя сьвяточнай літургіі са Сьвята-Духавага катэдральнага сабору вялася на беларускай мове. Усе рэпартажы з рэгіёнаў былі таксама па-беларуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?