У Парыжы абвешчаны максімальны ўзровень тэрарыстычнай пагрозы, паведамляюць інфармагенцтвы.

У сталічным рэгіёне Іль-дэ-Франс абвешчаны найвышэйшы ўзровень тэрарыстычнай пагрозы. Месцы з вялікай колькасцю людзей узятыя пад узмоцненую ахову. Павышаныя меры бяспекі ўведзены таксама ў офісах парыжскіх выданняў.

Як паведамлялася, невядомыя сёння адкрылі стральбу ў офісе сатырычнага часопіса Charlie Hebdo. Паводле апошніх дадзеных, загінулі 12 чалавек, сярод іх галоўны рэдактар выдання. Яшчэ пяцёра чалавек знаходзяцца ў крытычным стане. Напад здзейснілі двое ўзброеных мужчын у масках. Ім удалося ўцячы з месца злачынства на аўтамабілі, відавочцы зафіксавалі гэты момант на відэа. Пошукі падазроных працягваюцца.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, які прыбыў на месца здарэння, назваў здарэнне тэрактам. У сувязі з апошнімі падзеямі склікаецца тэрміновае пасяджэнне кабінета міністраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?