Свята «Шчадруха — калядная весялуха» пройдзе 17 студзеня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту (Строчыцах), паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Падчас святаў у Строчыцах стала традыцыяй знаёміць наведвальнікаў з унікальнымі беларускімі абрадамі. У гэты раз Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прэзентуе традыцыйную моладзевую гульню «Пячы ката», таксама гасцям прадставяць традыцыі святкавання Хрышчэння ў сялянскай сям'і канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя.

Падчас свята пройдуць майстар-клас па вырабе абярэга «Павук», конкурс на лепшую традыцыйную калядную маску і конкурс дзіцячага малюнка «Калядны кот». Гасцей чакаюць калядныя варожбы, гульні і забавы, канцэртная праграма ад фальклорных калектываў Мінска і Мінскай вобласці, лялечны тэатр «Батлейка», конкурс «Калядная зорка» і іншыя забавы.

Усяго ў Мінскай вобласці запланавана 95 калядных мерапрыемстваў, у святочным календары цэнтральнага рэгіёну — этнавечарынкі, абрады, песенныя фэсты, выставы малюнкаў і сувенірных ёлак, тэатральныя паказы. Завершацца калядныя гулянні ў вобласці святамі 25 студзеня ў Валожынскім, Вілейскім, Мядзельскім і Стаўбцоўскім раёнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?