HealthDay публікуюць дадзеныя, што эпідэміяй ахопленыя ўжо 43 штаты, ўжо 21 дзіця памерла ў выніку гэтай інфекцыі.

Пераважае, па дадзеных Цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў, штам H3N2. Пра гэты штам вядома, што сёлетняя вакцына не вельмі эфектыўная супраць такой формы грыпу. Ужо ўтрая павысілася колькасць амбулаторных зваротаў (6% у параўнанні з базавымі 2%).

Па словах Майкла Джанга, грып дасягае ўзроўню эпідэміі ў Злучаных Штатах штогод

Медыкі пакуль не спяшаюцца назваць гэты сезон выключна цяжкім, бо канчаткова статыстыку можна будзе аналізаваць толькі ўвесну. У асобныя гады смяротнасць сярод дзяцей дасягала 170 чалавек. Кожны год, у сярэднім, ад 5 да 20 працэнтаў насельніцтва ЗША пераносіць цяжкую форму грыпу, і больш за 200 000 чалавек трапляюць у шпіталь праз ускладненні. У перыяд 30-гадовага назірання, з 1976 па 2006 год, смяротнасць ад гэтых прычын звязаных з грыпам у ЗША вагалася ад нізкага ўзроўню прыкладна ад 3000 да высокага ўзроўню каля 49 000 чалавек, паведамляе агенцтва.

Нагадаем, што ў Беларусі ў 2014 годзе не зарэгістравана ніводнай смерці ад грыпу. Але прычына гэтага — проста іншая сістэма ўліку. У нас дыягназ «грып» цяпер выстаўляюць толькі пасля імуналагічных (сералагічных) даследаванняў сывараткі крыві. Тэарэтычна аналіз займае некалькі гадзін. Практычна вынікі аналізаў на ВІЧ ды сіфіліс (найбольш вядомыя беларусам сералагічныя пробы) ідуць у паліклініку не адзін дзень, што значна зніжае цікаўнасць да гэтага спосабу дыягностыкі як лекараў, так і пацыентаў, пагатоў што лячэнне ўсіх форм ВРЗ адбываецца па адной схеме. Так што неўзабаве грып у Беларусі будзе знішчаны канчаткова… 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?