Тыдзень моды Mercedes-Benz ў Нью-Ёрку цяпер знаходзіцца ў пошуку адразу некалькіх рэчаў — месца і грошай.

За кулісамі нью-ёркскага тыдня моды, 2012

За кулісамі нью-ёркскага тыдня моды, 2012

«Mercedes-Benz Fashion Week» у Нью-Ёрку чакаюць глабальныя змены. Па-першае, мерапрыемству давядзецца пераехаць з Лінкальн-цэнтра (эколагі дамагліся высялення моднага мерапрыемства праз суд. Бо парк Дамрош, які знаходзіцца на тэрыторыі цэнтра, з кожным модным паказам, верагодна, выглядаў усё горш і горш).

Лінкальн-цэнтр падчас правядзення «Mercedes-Benz Fashion Week» у Нью-Ёрку

Лінкальн-цэнтр падчас правядзення «Mercedes-Benz Fashion Week» у Нью-Ёрку

Па-другое, стала вядома і аб хуткім заканчэнні супрацоўніцтва з тытульным спонсарам Mercedes-Benz.

Сваю звыклую назву мерапрыемства павінна будзе змяніць адначасова з пляцоўкай — пасля лютаўскіх шоў.

У Mercedes-Benz пацвердзілі гэтую інфармацыю, але адзначылі, што кампанія па-ранейшаму зацікаўлена ў моднай індустрыі: «У Mercedes-Benz больш за 50 пагадненняў, звязаных з модай, больш чым у 30 краінах свету», — заявіў прэс-сакратар кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?