25 вёсак і возера Юбілейнае ўключаны ў межы Горадні. Такое рашэнне прынялі гарадскія ўлады.
У выніку плошча абласнога цэнтру павялічылася больш чым у два разы. Гараджанамі аўтаматычна сталі 7 тысяч чалавек.
У межах Гродна апынуліся вёскі Малышчына, Лапенкі, Падкрыжакі, Панямонь, Ласосна, Калбасіна, пасёлкі Паўднёвы і Фабрычны. Горадам сталі лясніцтвы і прадпрыемствы, якія дагэтуль знаходзіліся «у раёне». Цяпер рашэнне пра пашырэнне Гродна мусяць зацвердзіць абласныя ўлады і ўрад краіны.
0
0
0
0
0
0