На відэа дырэктар кампаніі-распрацоўшчыка Omniprocessor тлумачыць прынцып дзеяння машыны: яна здабывае сыравіну з каналізацыі, награвае, падзяляе на вадзяную пару і сухія адкіды. Пара асаджаецца ў пітную ваду, а сухія адкіды выкарыстоўваюцца як паліва ў рухавіку электрагенератара.

Па словах Біла Гейтса, ён з асалодай піў бы такую ваду штодзень.

Omniprocessor распрацаваны кампаніяй Janicki Bioenergy пры фінансаванні «Фонду Біла і Мелінды Гейтс». Адзіная ўстаноўка (памерам з два аўтобусы) зараз дзейнічае блізу Сіэтла, ЗША, і перапрацоўвае да 14 тон адкідаў на дзень. Другую плануецца ўсталяваць у Сенегале да канца года. Наступнае пакаленне Omniprocessor зможа вырабляць 250 кВт энергіі і 86 тон чыстай вады на дзень, прымаючы адкіды 100 тысяч чалавек.

Сучасныя машыны па ачыстцы вады патрабуюць вялізных грашовых выдаткаў і самі пакідаюць цвёрдыя адкіды. Omniprocessor жа можа зарабляць грошы, а адзіны яго адкід – вадзяная пара.

Машына можа вырашыць праблему недахопу пітной вады ў многіх рэгіёнах свету – каля 40% людзей на Зямлі не маюць доступу да адэкватнай каналізацыйнай сістэмы, штогод ад заражэння ежы і вады памірае блізу 1,5 млн дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?