Лідар гурту Corrupt Leaders Рэйн Форэст запрасіў сваю 66-гадовую матулю да запісу вакальнай партыі для наступнага альбому гурта і выклаў запіс вакальных пробаў на Youtube.

Corrupt Leaders у красавіку 2013 года выдаў два міні-альбомы і адзін сінгл — кавэр на «Masters of War» Боба Дылана. Гурт грае ў жанры грайндкор — адгалінаванні металу, для якога характэрнае максімальна бруднае, нізкае, перагружанае гучанне, разнастайныя віды экстрэмальнага вакалу, «брудная» тэматыка (ад жахлівых смерцяў да сэксуальных вычварэнняў і экскрэментаў).

Маці лідара гурту – далёка не самы стары металіст свету. Магчыма, найстарэйшым можна назваць 92-гадовы актора і музыку Крыстафера Лі, вядомага па ролях злодзеяў Сарумана, Графа Дуку, Дракулы і Распуціна. Напярэдадні Калядаў у 2014-ым ён выдаў трэці запар сінгл каляднага металу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?