Новы тыднёвік пад назовам «Наша культура» запачтакавала Партыя БНФ. Галоўны рэдактар Адам Птушка: «Днямі спыніла свой выхад «Музыкальная газета» — адно з апошніх выданьняў такога кірунку, мы лічам гэта нэгатывам і таму пачалі выдаваць сваю газэту».

Пабачыў сьвет першы нумар газэты «Наша культура» — штотыднёвае выданьне культурніцкіх камісіяў ГА БНФ «Адраджэньне» й Моладзі БНФ.

Агляд апошніх імпрэзаў, што адбыліся ў сядзібе БНФ, развагі Сержука Сокалава‑Воюша наконт «прыроды трасянкі» і ёйнага ўжываньня ў творчасьці беларускіх музыкаў, артыкул Вацлава Паспалітага да гадавіны з дня нараджэньня Сяргея Палуяна складаюць зьмест дэбютнага выпуску новай культурніцкай газэты.

«Наша культура» плянуе выдавацца раз на тыдзень. Галоўная тэма — фронтаўскае і каляфронтаўскае культурнае жыцьцё, кажа галоўны рэдактар Адам Птушка:

«Днямі спыніла свой выхад «Музычная газэта»‑адна з апошніх выданьняў такога накірунку, мы лічам гэта негатывам і таму пачалі выдаваць сваю газэту «Наша Культура». У газэце мы будзем асьвятляць культурніцкія імпрэзы, якія адбываюцца на Сядзібе БНФ, будзем пісаць на гістарычныя тэмы, шмат месца зойме інфармацыя пра гісторыю БНР і БНФ», — кажа Адам Птушка.

Паводле Партыя БНФ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0