Ісламская партыя Таджыкістана асудзіла напад на сатырычны часопіс Charlie Hebdo ў Парыжы, назваўшы тых, хто нападаў, бесчалавечнымі і жорсткімі.

«Тыя, хто здзейсніў гэтую акцыю, прыкрываючыся ісламскімі лозунгамі, толькі ачарнілі вобраз рэлігіі мусульман. Іслам не мае патрэбы ў такой абароне і ў такіх абаронцах», — гаворыцца ў заяве Ісламскай партыі.

Таджыкскія мусульмане лічаць памылкай публікацыю карыкатур на прарока Мухамеда, аднак заклікаюць людзей, чые рэлігійныя пачуцці былі абражаныя іх з'яўленнем, устрымлівацца ад агрэсіі.

«Дзеянні журналістаў, якія размясцілі карыкатуры былі памылковыя гэтак жа, як і акцыя людзей, якія ўсчалі стральбу. Сваю правату даказваюць у судовых органах, строга ў рамках закона, а не такімі бесчалавечнымі і бязлітаснымі акцыямі», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?