У мінскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі 7 студзеня памёр 18-гадовы хлопец, які атрымаў вельмі цяжкую траўму пры выбуху піратэхнікі ў навагоднюю ноч.

Як сказаў на прэс-канферэнцыі 8 студзеня начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя Алег Панчук, малады чалавек устанавіў магутнае піратэхнічнае прыстасаванне, яле яно не спрацавала, выбух здарыўся, калі хлопец наблізіўся да піратэхнікі, каб высветліць прычыну. Удар прыпаў на галаву. У выніку мінчанін атрымаў пашкоджанне чэрапа, мозга.

Паводле аператыўных звестак, з 25 снежня 2014 года па 7 студзеня 2015 года ў арганізацыі аховы здароўя з-за піратэхнічных траўм звярнуліся 49 чалавек, шпіталізаваныя 16. Прычым за чатыры выхадныя падчас святкавання каталіцкага Раства (25—28 снежня) пацярпелых ад піратэхнікі, якія звярнуліся ў бальніцы, было два чалавекі, адзін з іх шпіталізаваны.

З галалёднымі траўмамі да медыкаў звярталіся 1.718 чалавек, у тым ліку 173 дзіцяці.

Як зазначыў Алег Панчук, «у святочныя дні ахова здароўя, паводле ацэнкі міністра, Адміністрацыі прэзідэнта і ўрада, спрацавала нармальна. Працавалі ва ўзмоцненым рэжыме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?