Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў аб тым, што Расія з'яўляецца саюзнікам у барацьбе з тэрарызмам, нягледзячы на канфлікт у сувязі з сітуацыяй ва Украіне, піша Bloomberg.

Пра гэта Столтэнберг заявіў на наступны дзень пасля нападу на рэдакцыю выдання Charlie Hebdo ў цэнтры Парыжа.

«Менавіта таму мы працягваем дамагацца больш цеснага супрацоўніцтва і канструктыўных адносін з Расіяй. Мы лічым важным тое, што Расія, якая з'яўляецца нашым самым вялікім суседам у Еўропе, і НАТА супрацоўнічаюць у такіх важных пытаннях, як барацьба з тэрарызмам», — сказаў кіраўнік НАТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?