Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» 15 студзеня ў 18:30 запрашае на заачацвер. Тэма: «Вушатая сава – птушка 2015 года ў Беларусі». 

На мерапрыемстве можна будзе даведацца, як адрозніць вушатую саву ад пугача, кугакавак і сычоў, навошта сава верціць галавой, чым ласуецца, колькі жыве і чаму яе «вушы» – зусім не вушы. Чаму совы не будуюць гнёздаў, дзе яны жывуць і як кожны з нас можа выступіць «арэндадаўцам» для гэтай птушкі.

Яшчэ адна «разынка» заачацвярга: Генадзь Міндлін падзеліцца ўнікальнай навіной: у 2014 у Беларусі на гнездаванні была адзначана змешаная пара каршуноў – чырвонага і чорнага! Чакайце аповед і фотадоказы рэдкага назірання.

http://www.ptushki.org/info/press/item/14215.html

Адрас: НПЦ па біярэсурсах, актавая зала (вул.Акадэмічная, 27)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0