Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў назваў экс-кіраўніка кампаніі ЮКАС Міхаіла Хадаркоўскага ворагам ўсіх мусульман свету і сваім асабістым ворагам пасля таго, як той заклікаў журналістаў публікаваць карыкатуры на прарока Мухамеда.

«Калі журналісты — годная супольнасць, заўтра не павінна быць выдання без карыкатуры на прарока», — напісаў Хадаркоўскі ў «Твітары» пасля нападу на рэдакцыю сатырычнага часопіса Charlie Hebdo ў Парыжы.

«Сваімі бязмозглым дзеяннямі Хадаркоўскі паставіў на сабе крыж. Ён абвясціў сябе ворагам ўсіх мусульман свету. Значыць, і маім асабістым ворагам», — адказаў Кадыраў ў «Інстаграме».

Пры гэтым Хадаркоўскі суправадзіў свой заклік тлумачэннем «для някемлівых»: «Хай рызыкуючы жыццём, трэба даказваць кожны раз — тэрор не вырашае праблемы. Інакш мы не людзі, а статак».

Аднак Рамзана Кадырава такое тлумачэнне відавочна не задаволіла.

«Пасля крывавага здарэння ў Парыжы ён ўявіў сябе большым французам, чым прэзідэнт Францыі і прэм'ер-міністр гэтай краіны. У той час як французскія ўлады занятыя расследаваннем і прыняццем мер, якія прадухілілі б далейшае нагнятанне напружанасці, Хадаркоўскі патрабуе ад усіх журналістаў паўтарэння вопыту парыжскага выдання і друкавання карыкатур», — абураецца чачэнскі лідар.

Старшыня парламента Чачэнскай рэспублікі Дукуваха Абдурахманаў таксама назваў Міхаіла Хадаркоўскага сваім ворагам. Ён абвінаваціў Хадаркоўскага ў спробе «зарабіць ачкі на распальванні міжрэлігійнай і міжнацыянальнай варожасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?