Delfi.lv

Delfi.lv

Былы кіраўнік латвійскага МЗС Яніс Юрканс у інтэрв'ю перадачы «Без крыўд» на LTV7 заявіў, што лічыць, што «Крым — наш», бо «крымчане гэтага хацелі».

«Я адношуся да тых людзей, якія лічаць: Крым — наш. Бо крымчане гэтага хацелі», — заявіў ён у прамым эфіры на LTV7.

«Хто сёння выконвае міжнародныя правы? Паглядзіце на Ірак. Якія там міжнародныя правы? Увайшлі туды без санкцыі ААН. Ну якія правы? А Косава?», — пытаецца ён.

Зрэшты, на яго думку, латвійцам не варта баяцца расійскай агрэсіі: «Расія не можа ажыццявіць супраць нас агрэсію. Трэба занадта дрэнна ведаць і разумець Расію, каб так думаць».

Як піша LSM. Юрканс кажа, што ў савецкія гады яго лічылі дысідэнтам, lбо не быў ні піянерам, ні камсамольцам.

«Я застаюся дысідэнтам і цяпер … Ідэалы, за якія мы змагаліся ў Народным фронце — знявечаныя. Бо тады мы ні ў кога пашпарта не пыталіся, мы ўсім абяцалі роўныя правы. Не ішло гаворкі пра закрыццё рускіх школ. Ніхто не казаў, што рускім не дадуць грамадзянства, што яны будуць людзьмі другога гатунку … Без рускіх шлях аднаўлення незалежнасці Латвіі быў бы іншым — і больш доўгім».

Ураджэнец Дзвіншчыны Юрканс (сапраўднае прозвішча — Захарэвіч) на выбарах у 7-й і 8-й Соймы ўзначальваў перадвыбарчы спіс радыкальна прарасийскага аб'яднання «ЗаПЧЕЛ — За правы чалавека ў адзінай Латвіі». У знак палітычнай падтрымкі яго прымаў у Крамлі Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?