Раман Дубінка палічыў, што ў купюрах варта пакінуць пазнавальныя каляровыя вырашэнні і выявы славутых будынкаў Беларусі. Крэатыўшчык спрасціў дызайн купюр, яны больш нагадваюць еўра, маюць светлы колер з кантрастнымі лічбамі.

Падабенства новых беларускіх рублёў да еўра прадказваў кіраўнік Беларусі год таму. Але аб тэрмінах дэнамінацыі казаць пакуль не даводзіцца. «Умовы для правядзення дэнамінацыі яшчэ не саспелі», казаў ён. Тады была «не такая добрая сітуацыя ў эканоміцы», былі «пэўныя трывогі ў насельніцтва». Паводле слоў Лукашэнкі, калі будзе адчуванне таго, што «эканоміка стала нармальнай», аб дэнамінацыі будзе абвешчана за паўгады да яе правядзення.

Канцэпт купюр — далёка не першая работа Рамана Дубінкі. Раней розгалас мелі яго варыянт галоўнай ялінкі краіны і лагатып Брэста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?