Пасля тэракту ў Charlie Hebdo па інтэрнэце (ды і ў афлайне) было чуваць «мусульмане — тэрарысты», «іслам — рэлігія зла» і падобнае. Пасля захопаў закладнікаў гэтыя думкі выказваюцца толькі часцей. «Алаху акбар» некаторыя ўспрымуць адно як «я вас заб’ю».

Але з тых 1,5 млрд, што называюць сябе мусульманамі, далёка не ўсе — ашалелыя забойцы. Многія, нават абражаныя карыкатурамі, не падтрымліваюць тэрарыстаў.

Як і не ўсе хрысціяне падтрымлівалі паляванне на вядзьмарак.

Прыкладам таму можа паслужыць падборка карыкатур на тэму Charlie Hebdo з арабскіх газет. Веравызнанне не замінае казаць выраз, што стаў дэвізам: «Мяне зваць Шарлі».

«Але ж ён назваў мяне тэрарыстам!». Ліванская An Nahar

«Але ж ён назваў мяне тэрарыстам!». Ліванская An Nahar

«Давайце адпомсцім забойцам карыкатурыстаў». Ліванская An Nahar

«Давайце адпомсцім забойцам карыкатурыстаў». Ліванская An Nahar

«Свабода выказвання — Тэрор». Катарская Al-Arabi Al-Jadeed.

«Свабода выказвання — Тэрор». Катарская Al-Arabi Al-Jadeed.

«У падтрымку Charlie Hebdo». Makhlouf для егіпецкай Al-Masry Al-Youm.

«У падтрымку Charlie Hebdo». Makhlouf для егіпецкай Al-Masry Al-Youm.

«Хай жыве сатыра!». Anwar для егіпецкай Al-Masry Al-Youm.

«Хай жыве сатыра!». Anwar для егіпецкай Al-Masry Al-Youm.

«Свабода на нябёсах». Ліванская Al Akhbar.

«Свабода на нябёсах». Ліванская Al Akhbar.

Надпіс крывёй: «свабода». Надпіс на нажы: «закон для журналістаў». Невядомая арабская газета.

Надпіс крывёй: «свабода». Надпіс на нажы: «закон для журналістаў». Невядомая арабская газета.

Лонданская арабская газета Asharq Alawsat.

Лонданская арабская газета Asharq Alawsat.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?