У ЗША медную манету вартасцю адзін цэнт, датаваную 1793 годам, прадалі на аўкцыёне за $2 млн 350 тыс.

На адваротным баку манеты, якая атрымала назву «ланцужковы цэнт» прадстаўлены пераплецены ланцуг з 13 кольцаў, якія сімвалізуюць адзінства першых 13 амерыканскіх калоній. Унікальнасць лота тлумачыцца тым, што такі дызайн манеты праіснаваў вельмі непрацяглы час — крытыкі палічылі ланцуг напамінам пра рабства, у выніку чаго ён быў заменены на вянок.

Таргі, на якіх быў прададзены лот, прайшлі ў Арланда, штат Флорыда, яны былі арганізаваны аўкцыённым домам Heritage Auctions. Імя новага ўладальніка рарытэту не разгалошваюць.

Упершыню гэтая манета з'явілася на аўкцыёне ў 1879 годзе. Тады яна пайшла з малатка за $76.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?