Адказны за санкцыі ў адміністрацыі Абамы вылучаны на пасаду намесніка кіраўніка ЦРУ.

Намеснік міністра фінансаў ЗША Дэвід Коэн вылучаны на пасаду намесніка кіраўніка Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення, паведаміла ў пятніцу ria.ru са спасылкай на Белы дом.

Коэн з 2011 года па цяперашні час займаецца распрацоўкай і рэалізацыяй санкцый ЗША супраць шэрагу краін, уключаючы Расію. У 2009—2011 ён адказваў у міністэрстве фінансаў за барацьбу з фінансаваннем міжнародных тэрарыстычных арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?