На жаль, беларускія жанчыны ўсё часцей сутыкаюцца з ракам малочных залоз. Апроч аперацыі на першай лініі лячэння – прамянёвая тэрапія. Цягам шматгадовых назіранняў за тымі, хто выжыў пасля аперацыі, медыкі заўважылі праблему: жанчыны, у якіх рак быў злева, пасля пакутавалі на ішэмічную хваробу сэрца ў больш значнай ступені за тых пацыентак, у каго праблема была справа. Медыкі звязалі гэта з прамянёвай нагрузкай на сэрца і пачалі шукаць выйсце.

Сэрца знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да залозы. Як вывесці яго з-пад удару падчас апраменьвання пухліны? Дактары эксперыментавалі падчас тэрапіі: клалі жанчын тварам уніз, мянялі працягласць і мадулявалі інтэнсіўнасць апраменьвання. І вось даследчык Харыет Элдрыджа-хіндзі, доктар медыцынскіх навук, галоўны рэзідэнт і навуковы супрацоўнік Аддзела радыяцыйнай анкалогіі ва Універсітэце Томаса Джэферсана, вынайшаў іншы спосаб. «Мы хацелі вызначыць, наколькі можа быць эфектыўная затрымка дыхання падчас лячэння левай малочнай залозы». Сэрца ссоўваецца падчас дыхання з-за пашырэння грудной клеткі. Затрымка дыхання робіць яго менш рухомым, і такім чынам зберагчы яго ад шкодных промняў лягчэй. Тэхніка затрымкі дыхання дазваляе кантраляваць сэрца ў такой пазіцыі, калі яно не трапляе ў дыяпазон пучка выпраменьвання.

Такім простым спосабам медыкі дасягнулі зніжэння прамянёвай нагрузкі на сэрца ў сярэднім на 62%. Атрыманыя вынікі з’явіліся ў Інтэрнэце на гэтым тыдні ў часопісе «Практычная радыяцыйная анкалогія».

Праведзеныя пашыраныя даследванні паказалі, што пацыенткі, якія затрымлівалі дыханне, верагодна, маюць меншую рызыку ішэмічнай хваробы сэрца пасля 10 гадоў назірання, а хуткасць прагрэсавання хваробы ў іх параўнальна ніжэйшая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?