Мінскія «Цмокi» не змаглі зламаць супраціў аднаго з лідараў Адзінай лігі ВТБ «Лакаматыва-Кубані», саступіўшы на хатняй арэне з лікам 65:82 (11:20, 20:22, 24:19, 10:21).
«Цмокі» займаюць апошняе, 16-е месца, у гэтым баскетбольным турніры. У клуба дзве перамогі і 10 паразаў.
Наступны матч — супраць «Хімак» у гасцях 17 студзеня.
Затым дзве гульні ў Мінску: з «Ніжнім Ноўгарадам» (25 студзеня) і «Чырвонымі Крыламі» (31 студзеня).