11.01.2015 / 09:19

На Камсамольскім возеры загінула 17-гадовая дзяўчына 7

sk.gov.by

10 студзеня а 22.51 ад старэйшага лекара аператыўнага аддзела хуткай дапамогі ў МНС паступіла паведамленне пра падзенне трох чалавек з моста ў ваду па вуліцы Даўмана каля парку Перамогі.

Як аказалася, 17-гадовая дзяўчына шпацыравала з маладым чалавекам ўздоўж набярэжнай, і па пакуль нявысветленых прычынах, апынулася ў вадзе. Яе паспрабаваў выратаваць 18-гадовы сведка.

Ён падвалок яе да берага, дзе іх з вады выцягнулі работнікі выратавальнай станцыі «Камсамольскае возера».

«Пасля правядзення рэанімацыйных работ брыгада хуткай канстатавала смерць дзяўчыны», — распавялі ў МЧС. Маладога чалавека, які паспрабаваў яе выратаваць, шпіталізавалі ў бальніцу з агульным ахаладжэннем арганізма.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

0
орбіт / Адказаць
11.01.2015 / 09:32
Хлопцу,які паспрабаваў выратаваць дзеўчыну рызыкуючы сваім жыцьцём безумоўна павага. Малойца!
0
Верны / Адказаць
11.01.2015 / 11:38
Шкада дзяўчо а малады мужчына няхай выздараўлівае. Бо такіх мала.
0
Святлана / Адказаць
11.01.2015 / 12:04
А дзе ж той хлопец, з кiм гуляла дзяучына? Павага таму, хто ратавау дзяучыну
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру