15 студзеня ў 17:00 у галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі адкрыецца выстава, прысвечаная памяці Тадэвуша Рэйтана, Вялікага сына беларускай зямлі, Героя з вялікай літары, імя якога доўгі час для нашых суайчыннікаў з’яўлялася сінонімам слова «Патрыёт».

 

Як вядома, за сваё кароткае жыцьцё, Тадэвуш здзейсніў толькі адзін подзьвіг, рэха якога пралунала па ўсім свеце. У 1773г., пад час надзвычайнага сойму Рэспублікі Абодвух Народаў, на які ён быў абраны дэпутатам ад Наваградскага ваяводтсва ВКЛ, Рэйтан, на чале невялікай па колькасці групы паслоў з беларускіх земляў, выказаў рашучую нязгоду планам зацьвердзіць Першы падзел Рэспублікі.

На выставе можна будзе убачыць ня толькі творы сучасных беларускіх мастакоў - графічны шэраг «Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі» А. Родзіна і З. Юркевіча, Р.Сітніцы, М.Купавы, Р.Батальёнка, В.Вядрэнкі, К.Янушкевіч, А.Лабкоўскага, П. Татарнікава, З.Вішнева, Н.Шапавалавай, Дз. Шапавалава, С.Бадак, А.Шарыпы, Я.Шунэйкі, М.Карпука, І.Грынберга, В.Мікіты, М.Аўчыннікава, А.Ясінскай, К.Булас, А.Чэкан, В.Маркаўца, П.Шарыпы, Я.Куліка, але і рэпрадукцыі выяў Тадэвуша Рэйтана нашых папярэднікаў –мастакоў XVIII-XX стст. Ф.Смуглевіч, Л. Горварта. А таксама літаратурныя творы, прысвечаныя Тадэвушу Рэйтану, або створаныя яго пляменнікамі - Станіславам Рэйтанам і Ганнай Герычовай з Рэйтанаў з прыватных збораў і кнігасховішчаў НББ. Выстава абяцае быць цікавай і насычанай, а галоўнае, мусіць стаць знакавай падзеяй году! Куратары Зьміцер Юркевіч і Алесь Родзін

Адрас: Галерэя «Лабірынт», 3-ці паверх, Нацыянальная Бібліятэка Беларусі, пр. Незалежнасці, 116.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?