Афтальмолагі-легенды. У дзень 110-годдзя Таццяны Бірыч памерла яе дачка і прадаўжальніца дынастыі Тамара Бірыч
10 студзеня споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння вядомага афтальмолага Таццяны Бірыч — першай жанчыны-прафесара ў нашай краіне. Раніцай гэтага ж дня раптоўна памерла яе дачка, прадаўжальнік афтальмалагічнай дынастыі, прафесар, заслужаны доктар Рэспублікі Беларусь Тамара Бірыч. На дваіх маці і дачка 60 гадоў узначальвалі кафедру вочных хвароб Мінскага медуніверсітэта.
Тамара Бірыч нарадзілася 5 красавіка 1939 года ў Мінску. З дынастыі медыкаў: маці была вядомым афтальмолагам, бабуля — акушэркай.
Пасля заканчэння ў 1962-м Мінскага медінстытута Тамара па размеркаванні два гады працавала акулістам у раённай паліклініцы Барысава. З 1963 года — ардынатар вочнага аддзялення 3-й клінічнай бальніцы Мінска. У 1971 годзе, скончыўшы завочную аспірантуру пры НДІ вочных хвароб імя Гельмгольца ў Маскве, абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 1987-м — доктарскую.
З 1975 працавала ў БДМУ спачатку на пасадзе асістэнта кафедры вочных хвароб, затым дацэнта. З 1985 года па снежань 2005 года — загадчыцы кафедры вочных хвароб.
Доктарская дысертацыя: «Ішэмічныя працэсы дыска глядзельнага нерву ў патагенезе, дыягностыцы і лячэнні першаснай адкрытавуглавай глаўкомы». З 1988 года — доктар медыцынскіх навук, прафесар з 1989 года.
Асноўны напрамак даследаванняў Тамары Бірыч — засваенне і распрацоўка тэхналогій у аператыўнай хірургіі глаўкомы, захворванняў аптычнага апарата вока, сятчаткі, рэканструкцыі пярэдняга аддзела вока з прычыны захворванняў і траўматычнага пашкоджання органа зроку.
Узначальвала рэканструктыўныя кірункі ў афтальмахірургіі вока, упершыню ў рэспубліцы ужыўшы ў практыцы хірургічнага лячэння катаракты імплантацыю штучнага крышталіка, лячэбную і аптычную кератапластыкі, укараніла новыя спосабы лячэння адслоек сятчаткі і іншых захворванняў вачэй. У практыку аховы здароўя ўкараніла аднамомантавую рэканструктыўна-аднаўленчую хірургічную методыку лячэння цяжкіх наступстваў траўмаў і захворванняў пярэдняга адрэзка вока.
Бірыч займалася вывучэннем ўздзеяння малых доз радыяцыі ў асоб, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы.
У выніку масавых абследаванняў насельніцтва, якое пражывае на забруджаных радыёнуклідамі тэрыторыях, быў знойдзены рост захворвання катарактай, сасудзістых захворванняў вачэй, павелічэнне прыроджанай паталогіі і анамалій рэфракцыі ў дзяцей у параўнанні з дачарнобыльскім перыядам.
Пад кіраўніцтвам Тамары Бірыч абаронена 4 доктарскія дысертацыі, 12 кандыдацкіх дысертацый. Яна аўтар 250 навуковых прац, у тым ліку трох манаграфій, двух даведнікаў для дактароў, двух падручнікаў па вочным хваробам для сярэдняга медперсанала. У 2007 годзе з удзелам Т. Бірыч быў апублікаваны падручнік па вочных хваробах для студэнтаў ВНУ. Ёй належаць тры аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтвы СССР, а таксама восем патэнтаў на вынаходніцтвы ў Беларусі.
Тамара Бірыч была выбрана членам Міжнароднай арганізацыі за прадухіленне слепаты ў свеце, членам Еўрапейскага таварыства афтальмолагаў, у 1997 годзе была намінаваная Амерыканскім біяграфічным інстытутам ЗША і Англіі як «Жанчына года».
Пахаванне Тамары Андрэеўны пройдзе ў панядзелак, 12 студзеня. Развітацца з ёй можна будзе ў рытуальнай зале Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта па адрасе Чырвонаармейская, 12, а 12 гадзіне.
Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме
Некалькі сведкаў кажуць, што беспілотнікаў на Мінск ляцела два66
Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні2323
Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях2020
Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай1313
Біятланістка Лаўра Дальмаер загінула ў гарах Пакістана11
Біятланістка Лаўра Дальмаер загінула ў гарах Пакістана1
Даныя пакупнікоў упрыгожанняў Belaruskicry маглі трапіць у рукі сілавікоў. ГУБАЗіК пагражае крыміналкай за новыя заказы88
Даныя пакупнікоў упрыгожанняў Belaruskicry маглі трапіць у рукі сілавікоў. ГУБАЗіК пагражае крыміналкай за новыя заказы8
Офіс Ціханоўскай прапанаваў ЗША ідэю круглага стала з рэжымам Лукашэнкі. Але ёсць умовы3838
Офіс Ціханоўскай прапанаваў ЗША ідэю круглага стала з рэжымам Лукашэнкі. Але ёсць умовы38
Дзяўчыну запісалі ў дармаеды. Яна адказала, што не будзе працаваць, бо жаніх забяспечвае2020
Дзяўчыну запісалі ў дармаеды. Яна адказала, што не будзе працаваць, бо жаніх забяспечвае20
Дзяўчына з Брэста вырабляе какошнікі. І шчыра не разумее, чаму на іх зусім няма попыту1717
Дзяўчына з Брэста вырабляе какошнікі. І шчыра не разумее, чаму на іх зусім няма попыту17
За прагляд кватэры ў гэтым доме ў Мінску бяруць 7000 рублёў66
За прагляд кватэры ў гэтым доме ў Мінску бяруць 7000 рублёў6
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі3939
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі39
Бацькі спрачаліся каму карміць дачку, што прывяло да яе гібелі
Бацькі спрачаліся каму карміць дачку, што прывяло да яе гібелі
Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў1919
Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў19
СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка ў Мінску. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы4545
СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка ў Мінску. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы45
Якія машыны беларусы дагэтуль актыўна вязуць з ЗША88
Якія машыны беларусы дагэтуль актыўна вязуць з ЗША8
Беларус распрацаваў перакладчык для бізнэсу, які прыносіць яму мільён даляраў на год1616
Беларус распрацаваў перакладчык для бізнэсу, які прыносіць яму мільён даляраў на год16
Каментары