У цэнтры Ізмаіла ў нядзелю днём прагрымеў выбух у бары «Ля фантана». Будынак спрабуюць патушыць ратавальнікі. Відавочцы сцвярджаюць, што ва ўстанове ў момант надзвычайнага здарэння знаходзілася шмат кліентаў.

«Мая дачка працуе побач. Стаялі, курылі, рванула проста на вачах, бар быў поўны, — кажа Ірына Барысава. — Людзі выбягалі, гарэлі рэчы, кідаліся ў снег, зрывалі вопратку».

Паводле яе слоў, яшчэ да прыезду «хуткай» вадзіцелі машын, што праязджалі міма, пачалі забіраць людзей і адвозіць у бальніцу.

У выніку выбуху пацярпелі як мінімум восем чалавек. Усе яны знаходзяцца ў бальніцы.

Пры трое ці чацвёра з іх знаходзяцца ў рэанімацыі з сур'ёзнымі апёкамі (больш за 50% паверхні цела).

Яны знаходзіліся на кухні ў момант выбуху. Яшчэ трое наведвальнікаў — у траўматалогіі. Загінулых няма.

Па папярэдніх дадзеных, на кухні ўстановы выбухнуў балон з бытавым газам.

Версія тэракту пакуль не пацвярджаецца. Падчас тушэння пажару, выратавальнікі, рызыкуючы жыццём, вынеслі яшчэ два балоны з бытавым газам, якія знаходзіліся ў памяшканні кавярні.

Відавочцы сцвярджаюць, што выбух быў такой сілы, што ў суседнім будынку праз дарогу, дзе размешчана школа, трэснулі шыбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?