7 студзеня пасля рэканструкцыі адкрыты рух для ўсіх відаў транспарту па аўтамабільнай дарозе Р-28 Мінск — Маладзечна — Нарач на ўчастку 15,3 км (пасёлак Ратамка) — 22,6 км (з\'езд на Заслаўе). У выніку гэтага ўнесены значныя змяненні ў арганізацыю дарожнага руху па аўтадарозе. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі.

У сувязі з гэтым ДАІ звяртаецца да вадзіцеляў з просьбай пры праездзе згаданага ўчастка звяртаць увагу на ўстаноўленыя пастаянныя дарожныя знакі і дакладна кіравацца іх патрабаваннямі. Асабліва гэта тычыцца транспартнай развязкі ў розных узроўнях у раёне аўтазаправачнай станцыі ў Заслаўі.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0