12.01.2015 / 16:48

Белорусская рождественская ёлка в Бруклине ВИДЕО 1

11 студзеня ў Кафедральным саборы Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Ёрк) адбылася калядная імпрэза.

Сёлета да дзяцей і дарослых завіталі сапраўдныя калядоўшчыкі: Алена Рыдзеўская (мастацкі кіраўнік і арганізатар), Ала Орса-Рамана, Андрусь Асадчы, Рая Бабаш, Марыя Нямера, Андрусь Падлескі, Аляксандра Турчанкова, Алена Дубавая, Валер Дворнік і Лявон Дудараў з традыцыйнымі каляднымі спевамі, танцамі і гульнямі.

Самыя маленькія ўдзельнікі імпрэзы сёлета парадавалі Святога Мікалая шматлікімі беларускімі песнямі і вершамі і атрымалі за тое салодкія падарункі.

 «Ціхая ноч» у выкананні Аляксандры Турчанковай

Саўка ды Грышка ладзілі дуду

Глядзі таксама: Нашы калядныя традыцыі ў амерыканскім горадзе — ялінка ў Саўт-Рыверы

Прэс-служба Belarusworld Baza

0
Лявон / Ответить
02.03.2015 / 00:17
Паглядзеу,прачытау-спадабалася. Я вельмі рад мае даражэнькія,што незабываеце нашыя беларускія традыцыі. Няхай усім нам дапамагае БОГ і сьвеціць зауседы сонейка у нашыя вокны. ЦУДОУНА,МАЛАЙЦЫ! ГАНАРУСЯ ВАМІ,ВЫ ДАЛЕКА,АДНАК У СЭРЦЫ Я З ВАМІ. ЛЯВОН з БЕЛАРУСІ!
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера