Упраўленнем следчага камітэта па Мінскай вобласці высвятляюцца абставіны смерці жыхара Салігорска, які працаваў у раённым судзе.

Пра гэта паведамляе прэс-служба СК.

Труп суддзі быў знойдзены ў лясным масіве ў Салігорскім раёне 11 студзеня.

На месца здарэння выязджаў першы намеснік старшыні Cледчага камітэта Аляксей Волкаў для каардынацыі працы следча-аператыўнай групы.

У ходзе правядзення агляду месца здарэння, цела загінулага, а таксама другіх следчых дзеянняў, ёсць падставы меркаваць, што смерць не носіць крымінальны характар.

Прызначаная, у тым ліку і судова-медыцынская экспертыза, закліканая ўстанавіць дакладную прычыну смерці, паведамляе прэс-служба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0