Сорак сем жыхароў Магілёва накіравалі ў парламент зварот з просьбай павялічыць тэрмін наступнай прэзідэнцкай кадэнцыі Аляксандра Лукашэнкі з 5 да 25 гадоў. 

Грамадзяне просяць дэпутатаў тэрмінова ўнесці адпаведныя змяненні ў артыкул Канстытуцыі, які тычыцца тэрмінаў паўнамоцтваў прэзідэнта, на падставе таго, што дзейны кіраўнік дзяржавы ўжо заявіў аб сваім намеры балатавацца на пяты тэрмін. 

«У мэтах эканоміі бюджэтных сродкаў і за выдатныя заслугі перад беларускім народам і ўсім чалавецтвам» падпісанты звароту прапаноўваюць

«дазволіць выбіраць прэзідэнта РБ на юбілейны тэрмін, праіндэксаваўшы яго з улікам дэвальвацыі-інфляцыі, з пяці гадоў да пяці гадоў у другой ступені». 

Выбары прэзідэнта на больш працяглую кадэнцыю жыхары Магілёва бачаць неабходным праводзіць на аснове ўсеагульнага поўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні пад кантролем старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай.

Аналагічны ліст накіраваны старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаілу Мясніковічу. 

Ініцыятарам звароту выступіў вядомы актывіст незалежнага прафсаюза РЭП з Магілёва Аляксей Паўлоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?