12.01.2015 / 21:42

Хакеры-ісламісты ўзламалі Twitter Цэнтральнага камандавання арміі ЗША 2

Хакеры, якія заявілі пра свае сувязі з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава», узламалі Twitter-акаўнт Цэнтральнага камандавання Узброеных сіл ЗША (CENTCOM).

«Амерыканскія салдаты, мы ідзем, сачыце за вашымі спінамі. ІД», - гаворыцца ў першым пасля ўзлому паведамленні, якое было апублікавана ў 20:30.

Кіберзлачынцы таксама размясцілі ў Twitter інфармацыю, якая, паводле іх сцвярджэння, раскрывае аператыўныя планы Пентагона на выпадак ваенных дзеянняў у КНДР і Кітаі. Акрамя таго, на старонцы змешчаны спісы амерыканскіх генералаў з адпаведнымі адрасамі.

Па дадзеных на 21:22, рахунак CENTCOM заблакаваны, аднак копіі паведамленняў даступныя ў кэшы Google.

У Пентагоне, як перадае Reuters, пацвердзілі факт узлому. У цяперашні час спецыялісты спрабуюць вырашыць праблему.

0
Мэгз / Адказаць
12.01.2015 / 23:33
Ды паштовую скрыню падпалілі. Навіна - жах.
0
Лепшы / Адказаць
13.01.2015 / 05:20
А по мне так еще одно мировое "зло", придуманное правительством США для "официального" вторжения на территорию другого государства с целью захвата контроля над ресурсами/территориями.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру