У Шклове з-за аварыі на каналізацыйна-помпавай станцыі абмежавана падача гарачай і халоднай вады ў жылыя дамы.

Як паведаміў БелаПАН жыхар Шклова, экс-кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў, ужо другі дзень супрацоўнікі ЖКГ не могуць ліквідаваць аварыю, таму знізілі ціск у водаправодзе, каб зменшыць паступленне сцёкаў у каналізацыю.

«Гэтая помпавая станцыя знаходзіцца каля моста цераз Днепр і перапампоўвае фекаліі з усяго горада цераз раку на ачышчальныя збудаванні.

Вады ў горадзе няма на другіх паверхах і вышэй. Гарачай вады няма зусім», — сказаў Кастусёў.

У дыспетчарскай раённага ЖКГ пацвердзілі гэтыя праблемы на каналізацыйна-помпавай станцыі, зазначыўшы, што робіцца ўсё для аднаўлення паўнацэннага водазабеспячэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?