Працоўны кабінет канцлера Германіі Ангелы Меркель выглядае незвычайна сціпла: на недарагім стале толькі тэлефоны, манітор, візітоўніца, лямпа і глобус. Ніякіх табе пазалочаных прэс-пап'е, якімі застаўленыя кабінеты постсавецкіх кіраўнікоў дзяржаў.

Не адрозніваецца раскошай і залатым аздабленнем і кабінет Барака Абамы. На самай справе прэзідэнт ЗША ва ўсім вядомым Авальным кабінеце працуе вельмі рэдка. Яго рэальнае працоўнае месца нашмат сціплейшае.

А вось новы кабінет Лукашэнкі ў Палацы Незалежнасці абстаўлены з шыкам. Тут і агромністыя люстры, і каштоўная мэбля, і вялікі тэлевізар. І нават 21-цалевы Apple з бесправадной клавіятурай.

Не абвінаваціш у сціпласці і Пуціна. У прэзідэнта Расіі — некалькі кабінетаў, але ўсе яны выглядаюць прыкладна аднолькава. Іх выгляд дае зразумець, што Уладзімір Пуцін зусім не просты чалавек.

Раскошны кабінет дастаўся ў спадчыну ад Януковіча і цяперашняму прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку. На масіўным стале — малахітавы пісьмовы прыбор, пазалочаны пясочны гадзіннік і таршэр з мармуровай ножкай, з тэхнікі — стацыянарны кампутар і невялікі планшэт Apple.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?