У бясплатнай гульні з магчымасцю пакупкі прадметаў і паляпшэнняў гульцы сыдуцца адзін з адным альбо сустрэнуцца з арміяй кібаргаў у адмысловым рэжыме. Але праз кітайскае заканадаўства гуляць змогуць толькі абмежаваны час: у Кітаі нельга праводзіць за камп’ютарам круглыя суткі.

Call of Duty Online знаходзілася ў распрацоўцы тры гады, у яе закрытым трэставанні бралі ўдзел 1,5 млн гульцоў. Яна ўключае ў сябе элементы папярэдніх паспяховых гульняў серыі. У гульні прыстунічае як рэжым на шмат карыстальнікаў, так і адзіночная кампанія са знаёмымі па папярэдніх гульнях серыі персанажамі.

Гульня распрацаваная супольна ўладальнікам франшызы Call of Duty Activision і кітайскім інтэрнэт-гігантам Tencent, у чыіх сетках гуляюць прыблізна 700 млн гульцоў. Рынак відэагульняў у Кітаі ацэньваўся ў 15 млрд даляраў у мінулым годзе.

У выпадку поспеху бізнэс-мадэлі бясплатнага распаўсюду (накшталт той, што выкарыстоўвае Wargaming у «World of Tanks») Activision гатовая адаптавацца да любога рынку, але аб канкрэтных планах пасля кітайскага запуску Call of Duty Online пакуль нічога не вядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?