Мяркуючы з усяго, гэта здымкі 1992 году і менавіта пра іх згадваў Сяргей Міхалок у сваім маналёгу:

«Першы выступ «Ляпісаў» па ТВ я глядзеў у 37-м адзьдзяленьні псыхушкі, куды трапіў пасьля перадазіроўкі «джэфам», самапальным наркотыкам з салутану. Побач сядзелі нейкія грузіны, аўтарытэт з Фаніпаля, галоўны доктар, санітары, дзяжурны мент і яшчэ некалькі сыстэмных «вінтавых». Усе былі ў аднадушным захапленьні. Упершыню побач зь імі быў сапраўдны «х*й з тэлевізара», як выказаўся бандыт з Слуцку. Я стаў зоркай адзьдзяленьня і нядрэнна правёў два тыдні ў закрытай напаўтурэмнай установе».

На відэа гурт «Ляпіс Трубяцкі» выконвае песьню «Ты кінула». Міхалка ня так і проста пазнаць – яму тут 20 і ён яшчэ не ўвайшоў у вобраз вечна пьянага блазна з баянам. Відэа наогул нібы з 70-х, можна адзначыць лёгкае падабенства тагачасных «Ляпісаў» да cучаснага менскага гурта The Stampletons, зь якога пачынаў сын Міхалка – Павал. На відэа таксама можна пабачыць удзельнікаў першага складу гурта – бас-гітарыстаДзьмітрыя Сьвірыдовіча, бубнача Аляксея Любавіна, а таксама нязьменнага гітарыста Руслана Ўладыку, цяперашняга ўдзельніка гурта Trubetskoy.

Запіс для гісторыі захаваўся дзякуючы Ўладзімеру Зайчанку, кіраўніку рок-клюбу «Няміга». Песьня, праўда, не да канца – відэа абрываецца на 2.17.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?