Простую інструкцыю па вырабленні снегавіка з непатрэбных белых шкарпэтак дае Handimania. Абрэжце насок шкарпэткі перад пяткай, выверніце шкарпэтку навыварат, завяжыце з аднога боку белай ніткай, засыпце сухі рыс альбо дробныя шарыкі пенапласту, завяжыце белай ніткай з другога боку, нятуга абвяжыце канструкцыю той жа белай ніткай вышэй за сярэдзіну, замаскіруйце гэтую нітку «шалікам» з любой тканіны, а верхні вузел – любой вязанай «шапкай», дадайце булаўкі-вочкі, гузікі і любыя іншыя элементы па жаданні.

Гэтая інструкцыя будзе актуальная прынамсі да наступнага тыдня: пакуль снег калі і чакаецца, то мокры.

Таксама «шкарпэткавікі» будуць актуальныя ў Саўдаўскай Аравіі. Як перадае Naviny.by, вучоны-багаслоў Махамед Салех аль-Мунджыд забараніў ляпіць снегавікоў са снегу, што раптоўна выпаў у цёплай краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?